- сямейнік
- сямейнік, -а
разм.
Член семьи.І чаму Такса забрахала і сціхла. Няйначай свой сямейнік ідзе, - цюкнула мне. С.Александровіч. Сярод асоб, якія пасылалі хадзяку Падабеда Макара, сына Іванавага, былі перапісаны ўсе сямейнікі, у тым ліку і Захар... Карамазаў. Не цікавілі вершы і астатніх нашых сямейнікаў - старэйшага за нас з Юркам Пятра, меншых нашых - Грышу і Косціка. Сачанка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.